Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Standard & Poor’s пагоршыла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу Эўразьвязу


Парыж

Парыж

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor’s пагоршыла прагноз доўгатэрміновага рэйтынгу Эўрапейскага Зьвязу са стабільнага да нэгатыўнага.

Як адзначае агенцтва, гэта ў першую чаргу зьвязана з тым, што ЭЗ працягвае выкарыстоўваць свае актывы для фінансаваньня краінаў-сябраў з павышаным узроўнем рызыкі, у тым ліку Грэцыі. На гэтае рашэньне таксама паўплываў намер Вялікай Брытаніі правесьці рэфэрэндум па пытаньні выхаду з Эўрапейскага Зьвязу.

Акрамя гэтага, прагноз рэйтынгу ЭЗ зьвязаны з эканамічнымі паказьнікамі Францыі і Вялікай Брытаніі, якія разам зь Нямеччынай плацяць самыя высокія складкі ў ЭЗ.

XS
SM
MD
LG