Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кватэры шматдзетнай сям'і зь Ніжняга Ноўгараду знойдзеныя расьсечаныя трупы дзяцей


У расейскім Ніжнім Ноўгарадзе ў кватэры, у якой пражывала шматдзетная сям'я, знойдзеныя расьсечаныя целы дзяцей і цяжарнай жанчыны.

Як паведаміў інтэрнэт-рэсурс «Лента.ру», 4 жніўня ў паліцыю паступіла паведамленьне пра тое, што дзеці не зьяўляліся ў дашкольнай установе амаль два тыдні. Паліцыянтам і сьледчым уваходныя дзьверы ніхто не адчыніў, у выніку яны патрапілі ў кватэру праз вакно. Там былі знойдзены расьсечаныя целы жанчыны і дзяцей.

У забойстве падазраецца Алег Бялоў, які, як мяркуецца, уваходзіў ў рэлігійную сэкту адвэнтыстаў сёмага дня, адкуль яго выгналі за распусту. Апэратыўнікі вядуць яго пошукі.

Бацька забітых у Ніжнім Ноўгарадзе шасьці дзяцей хворы шызафрэнію, распавяла яго цешча Валянціна Зайцава. Пра гэта паведамляе ТАСС.

«У яго дыягназ — шызафрэнія. Я тэлефанавала ім некалькі дзён — тэлефон не адказваў. Затым зьвярнулася ў паліцыю. Аб тым, што адбылося даведалася толькі сёньня на месцы», — адзначыла яна.

Зайцава таксама паказала, што мужчына 1963 года нараджэньня пастаянна зьбіваў жонку і дзяцей.

Падазраванага хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў у 2011 годзе, як мяркуецца, за жорсткае абыходжаньне зь дзецьмі, але ня здолелі сабраць дастаткова доказаў. Акрамя таго, ягоная жонка папрасіла суд гэтага не рабіць. На той момант ён быў бацькам траіх дзяцей. У ліпені 2015 маці сама падала аналягічны пазоў, але не зьявілася на паседжэньне суда.

XS
SM
MD
LG