Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паабяцаў даць эфір музыкам з «чорнага сьпісу»


Лявон Вольскі

Лявон Вольскі

Падчас прэсавай канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі Радыё Свабода, Эўрарадыё і парталу TUT.BY журналіст Эўрарадыё Зьміцер Лукашук спытаў кіраўніка дзяржавы наконт «чорных сьпісаў» апальных рок-музыкаў у дзяржаўных СМІ.

Эўрарадыё: Ужо ня першы раз пытаемся пра праблему зь вядомымі беларускімі рокерамі, якія яшчэ ў 80-90-х былі вельмі папулярныя, іх увесь час паказвалі па тэлевізары, песьні круцілі па радыё, было шмат канцэртаў. І вось у апошнія гадоў 15 гадоў іх няма на дзяржаўных каналах, канцэрты арганізаваць праблематычна. Можа аслабіць і наагул даць легендарным рок-музыкам званьні народных артыстаў?

Лукашэнка: Шчыра кажучы, ня ведаю, зь якога боку падысьці да гэтага. Можа, сапраўды кагосьці негалосна кудысьці не пускаюць. Можа, яны недзе і накасячылі. Можа, ня час і ня месца так да іх падыходзіць, можа, яны зьменяць сваю пазыцыю, калі яна няправільная.

Мне міністар культуры казаў, што няма ў нас сьпісаў. Але бывае, што адмарожаныя дзесьці нахамілі, супраць дзяржавы. Можа, давайце Давыдзьку (старшыня Дзяржтэлерадыёкампаніі – РС) даручым, каб ён даў ім слова ў нейкім фармаце на тэлебачаньні.

XS
SM
MD
LG