Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка пра журналістаў-фрылансэраў: Забараняць — гэта ня мой прынцып


Аляксандар Лукашэнка

Аляксандар Лукашэнка

Напрыканцы 4-гадзіннай гутаркі карэспандэнт Свабоды запытаў пра парушэньне правоў журналістаў у Беларусі, асабліва ў рэгіёнах:

«Хацеў бы зьвярнуць вашу ўвагу на праблему мноства сваіх калегаў, якія ў розных гарадах Беларусі спрабуюць працаваць фрыланс-журналістамі на замежныя СМІ. Акрэдытацыі МЗС ім не даюць, а за тое, што пішуць у СМІ без акрэдытацыі, іх судзяць. На сайце БАЖ толькі за 2015 год такіх выпадкаў зафіксавана 26, на 137 мільёнаў рублёў штрафаў. Гэта парушэньне Канстытуцыі Беларусі і міжнароднай практыкі. Прэтэнзіі не па сутнасьці артыкулаў а па факце працы без акрэдытацыі. Ці нельга замяніць акрэдытацыю на рэгістрацыю, без неабходнасьці атрымліваць дазвол?»

Аляксандар Лукашэнка папрасіў сваю прэсавую службу падрыхтаваць яму інфармацыю на гэты конт:

«Я думаю, што гэта глупства. Усё роўна напішуць. Забараняць — гэта ня мой прынцып. Я вывучу гэтую праблему. Што да гэтых штрафаў, то таксама вывучым. Людзі ж небагатыя. Я вам абяцаю, што разгледжу гэтае пытаньне, таму што, відаць, вы маеце рацыю тут».

XS
SM
MD
LG