Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Я ўвогуле беларус, і такі закаранелы беларус. Няважна, што я там на трасянцы размаўляю


Аляксандар Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё

Аляксандар Лукашэнка і Жэрар Дэпардзьё

Калі падчас гутаркі Аляксандра Лукашэнкі з журналістамі зайшла мова пра дзяцей, карэспандэнт Свабоды Валер Каліноўскі згадаў гісторыю Ялінкі Салаўёвай – вучаніца 5 клясы адной са школ Магілёва:

Каліноўскі: Ялінка Салаўёва – яна адна на 400-тысячны горад вучыцца па-беларуску. Бацькам надзвычай цяжка было дамагчыся, каб яе вучылі па-беларуску ў беларускай дзяржаве. У іншых гарадах сытуацыя падобная, калі ня горшая, за выключэньнем Менску, дзе засталося некалькі беларускіх гімназіяў. Ці не баіцеся вы стаць беларускім кіраўніком, пры якім беларуская мова канчаткова выйдзе з грамадзкага ўжытку?»

Лукашэнка: Ня зьнікне.

Карэспандэнт: «Дзяржава для гэтага мае падставіць плячо»

Лукашэнка: Буду падстаўляць. Я не хачу, каб гэтая мова зьнікла. Паверце, для мяне гэтае пытаньне востра стаіць, вастрэй, чым раней. Я ўвогуле беларус, і такі закаранелы беларус. Няважна, што я там на трасянцы размаўляю ці на рускай мове. Для мяне гэтай праблемы няма, што руская, што беларуская мова. Руская мова прыгожая, гэта наша мова. Я неяк спрачаўся з Пуціным, што мы не на расейскай мове размаўляем, мы на рускай мове размаўляем, а гэта наша мова.

«А мая дзе?» – «А твая на Паволжы, там, дзе окаюць, акаюць».

Гэта маё перакананьне. Але што нас, беларусаў, адрозьнівае ад іншых? У тым ліку нашая беларуская мова. Таму я добра ведаю. Толькі я не настолькі радыкальны, як вы. Так, мы будзем гэта рабіць спакойна. І гэты факт я праверу пра Ялінку, і падумаем, што там можна канкрэтна зрабіць сёньня і на пэрспэктыву».

XS
SM
MD
LG