Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Расеі зьнішчылі першую партыю санкцыйных прадуктаў


Як паведаміла агенцтву «РИА Новости» прэсавы сакратар Рассельгаснагляду Юлія Мэлана, першая партыя забароненай у Расеі прадукцыі — сьвініны, ўвезенай па фальшывых дакумэнтах, як мяркуецца, з Эўразьвязу — зьнішчаецца ў Самары.

Паводле Мэланы, сьвініна ўвозілася яшчэ ў красавіку па бразыльскім сэртыфікаце. Аднак Бразылія не пацьвердзіла сапраўднасьць дакумэнтаў, і Рассельгаснагляд выказаў здагадку, што прадукцыі паступіла з краінаў ЭЗ.

Згодна з зацьверджанымі ўрадам правіламі, ліквідацыя канфіскаваных прадуктаў праводзіцца любымі спосабамі, прадугледжанымі заканадаўствам, у тым ліку — аб абароне навакольнага асяродзьдзя.

XS
SM
MD
LG