Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіеве падпісвалі паштоўкі беларускім палітвязьням


З нагоды Міжнароднага дня салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю і праваабарончым рухам Беларусі ў Кіеве зладзілі акцыю «Ня дай расстраляць правы і свабоды!».

Падчас акцыі, паведамляе «Грамадзкае тэлебачаньне», кіеўскія актывісты арганізавалі ля помніка Ўладзімеру Караткевічу масавае падпісаньне паштовак для беларускіх палітычных зьняволеных.

«Мы хочам нагадаць усім, што правы чалавека парушаюцца ў Беларусі», — распавяла актывістка Цэнтру грамадзянскіх свабод Аляксандра Раманцова.

Увечары акцыя мае працягнуцца каля помніка Міхалу Жызьнеўскаму.

XS
SM
MD
LG