Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску аднавіліся перамовы па Ўкраіне. Пайшлі другія суткі


Падгрупа ў пытаньнях бясьпекі Кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне аднавіла перамовы ў Менску, паведамляе Міністэрства замежных спраў Беларусі ў Twitter.

Пасяджэньне кантактнай групы ў Менску па сытуацыі ва Ўкраіне пачалося 3 жніўня. Перамовы працягваліся да ночы, ніводнага дакумэнта бакі не падпісалі.

Як паведаміў прадстаўнік АБСЭ ў кантактнай групе Марцін Сайдзік, цяпер ідзе праца вакол пагадненьня аб адводзе танкаў, а таксама артылерыйскай зброі калібрам да 100 мілімэтраў і мінамётаў калібрам да 120 мілімэтраў.


Ён дадаў, што Трохбаковая кантактная група далей будзе абмяркоўваць пытаньне выбараў, статусу асобных раёнаў Данбасу і зьменаў у Канстытуцыю Ўкраіны.


У мінулым месяцы прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што даручыў падпісаць у рамках Трохбаковай кантактнай групы пагадненьне, якое дазволіць пачаць адвод узбраеньня і стварыць 30-кілямэтровую буфэрную зону ўздоўж лініі судакрананьня.

21 ліпеня падчас перамоваў у Менску прадстаўнікі Трохбаковай кантактнай групы дамовіліся аб адводзе ад лініі судакрананьня ўзбраеньня калібрам да 100 мілімэтраў, але не падпісалі ніякага дакумэнта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG