Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькі грамадзян РФ маюць другі пашпарт?


Амаль мільён расейцаў паведамілі ўладам пра наяўнасьць у iх другога грамадзянства з моманту ўступленьня ў сілу паправак, якія прадугледжваюць штрафы за яго ўтойваньне.

Такую статыстыку прывялі ў Фэдэральнай міграцыйнай службе, адзначыўшы, што 4 ліпеня ад моманту паправак споўніўся год.

«З пачатку рэалізацыі закону прынята больш за 940 тыс. паведамленьняў ад грамадзян краіны аб наяўнасьці іншага грамадзянства або дакумэнта на права пастаяннага пражываньня ў замежнай дзяржаве», — паведамілі ў ФМС.

Як распавёў у інтэрвію кіраўнік службы Канстанцін Рамаданаўскі, падвойнае грамадзянства «найбольш папулярнае» сярод жыхароў Масквы і Пецярбурга.

Часьцей за ўсё яны атрымліваюць грамадзянства Вялікабрытаніі, ЗША, або Ізраілю.

Папраўкі да закону аб грамадзянстве, тыя, што абавязваюць расейцаў апавяшчаць аб наяўнасьцi ў iх пашпарта іншай краіны, уступілі ў сілу год таму. Тым, хто не падаў апавяшчэньня, пагражае крымінальная адказнасьць у выглядзе штрафу да 200 тысяч рублёў ці абавязковых працаў на тэрмін да 400 гадзін.

XS
SM
MD
LG