Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Каліфорніі рэкамэндавалі тысячам мясцовых жыхароў пакінуць свае дамы з-за лясных пажараў, якія бушуюць на тэрыторыі штата.

Непасрэднай прычынай такой рэкамэндацыі стала нечакана хуткае распаўсюджаньне аднаго з найбуйнейшых лясных пажараў на поўнач ад Сан-Францыска.

Улады штата мяркуюць, што ўсяго ад пажару і яго наступстваў могуць пацярпець да 13 тысяч чалавек. Некаторыя зь іх ужо эвакуяваныя прымусова, астатнім рэкамэндуюць самастойна пакінуць дамы, паведамляе Бі-бі-сі.

Цяперашняе лета выдалася ў Каліфорніі самым засушлівым за апошнія гады. На гэтым фоне ў штаце пачаліся шырокія лясныя пажары. На тушэньне агмянёў узгараньня кінутыя тысячы пажарных.

XS
SM
MD
LG