Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску правядуць пікет насупраць будынку КДБ


4 жніўня ў Менску на праспэкце Незалежнасьці, насупраць будынку КДБ, Аб’яднаная грамадзянская партыя плянуе правесьці пікет салідарнасьці з палітвязьнямі.

Удзельнікі акцыі будуць патрабваць вызваленьня і рэабілітацыі ўсіх палітвязьняў. Таксама пікет будзе прысьвечаны памяці выкрадзеных апанэнтаў рэжыму: Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зьмітра Завадзкага.

«Мы зьвяртаемся да ўсіх праваабаронцаў, сваякоў і сяброў палітвязьняў, проста да ўсіх неабыякавых грамадзянаў — далучайцеся! Апранайце майкі „Свабоду палітвязьням!“, бярыце ў рукі іх партрэты, нацыянальныя сьцягі — і прыходзьце!», — паведамляюць арганізатары на сайце ucpb.org.

XS
SM
MD
LG