Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама прадставіў найбуйнейшы ў гісторыі ЗША плян змаганьня са зьменамі клімату

абноўлена

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абвяшчае «Плян чыстай энэргіі» — набор экалягічных крокаў, каб рэзка скараціць выкіды парніковых газаў з электрастанцыяў ЗША.

Праграма мае на мэце супрацьдзейнічаць зьменам клімату і спрыяць значнаму зьніжэньню забруджваньня навакольнага асяродзьдзя электрастанцыямі, якія працуюць на вугалі. Дзяржаўныя крокі прадугледжваюць зьніжэньне да 2030 году на 30% выкідаў парніковых газаў у атмасфэру — у параўнаньні з паказчыкамі 2005 году. Гэтыя абавязацельствы на дзевяць адсоткаў перавышаюць ліміты, раней прапанаваныя Вашынгтонам.

Новыя меры, накіраваныя на абарону клімату, могуць выклікаць процідзеяньне з боку прамыслоўцаў і заканадаўцаў у ЗША, адзначаюць амэрыканскія СМІ. Поўнае выкананьне праграмы можа прывесьці да закрыцьця сотняў дзеючых і адмовы ад будаўніцтва новых электрастанцый, якія працуюць на вугалі.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:19 0:00
Наўпроставы лінк


У заяве Белага дому гаворыцца, што абнародаваньне новага пляну будзе сыгналам да шырокамаштабных дзеяньняў у абарону клімату.

У відэароліку, разьмешчаным у Фэйсбуку, Барак Абама называе новую праграму «найбуйнейшым і найбольш важным крокам, калі-небудзь зробленымі намі для процідзеяньня глябальным кліматычным зьменам». Паводле Абамы, зьмена клімату ўжо не зьяўляецца праблемай, якую будзе вымушана вырашаць наступнае пакаленьне, бо яе рашэньнем трэба будзе заняцца ўжо цяперашняму пакаленьню.

У Беларусі праблема выкідаў парніковых газаў знаходзіцца пад кантролем — краіна мяркуе зьнізіць паказчык выкідаў на 28% ад ўзроўню 1990 году, - кажа эколяг, старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Экадом» Ірына Сухій. - Разам з тым, паводле яе, застаецца занепакоенасьць будоўляй АЭС, сродкі ад узьвядзеньня якой маглі б пайсьці на разьвіцьцё альтэрнатыўнай энэргетыкі:


«Пасьля распаду СССР у Беларусі рэзка скараціліся выкіды парніковых газаў у сувязі са скарачэньнем вытворчасьці. Але паступова выкіды зноў дасягнулі высокіх паказьнікаў, наблізіўшыся да ўзроўню разьвітых краінаў.


Беларусь падпісала канвэнцыю пра зьмяненьне клімату, у адпаведнасьці зь якой узяла на сябе абавязальніцтвы скарачаць узровень выкідаў парніковых газаў на 28% ад ўзроўню 1990 году. Можна сказаць, што Беларусь дбае пра гэты экалягічны аспэкт і спрабуе нешта рабіць. Але мы, эколягі, лічым, што магчыма зьніжэньне выкідаў на 35% да ўзроўню 1990 году, але для гэтага дзяржава павінна ўкладаць больш рэсурсаў у энэргазьберажэньне.

Таксама застаецца вялікай праблемай тое, што мы будуем атамную электрастанцыю, нягледзячы на тое, што энэргіі ў Беларусі хапае. Паводле пляну, АЭС будзе даваць 12% энэргіі, якая патрэбная Беларусі. Але гэтую колькасьць цалкам рэальна атрымаць з сонечнай і ветравой энэргіі, тэхналёгіі выкарыстаньня якіх становяцца ўсё больш і больш даступнымі і таннымі. Але ўлады вырашылі будаваць АЭС і нават часам спрабуюць „працягнуць“ яе як альтэрнатыўную энэргетыку. Нягледзячы на тое, што ў самім працэсе працы АЭС выкіды парніковых газаў невысокія, калі браць увесь цыкль жыцьця такой станцыі, уключна са здабычай урану, то колькасьць парніковых выкідаў будзе ня меншай, чым пры выкарыстаньні іншых выкапняў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG