Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ двое чыноўнікаў і чатыры кампаніі выключаныя з санкцыйнага сьпісу ЭЗ


Леанід Козік

Леанід Козік

Паводле ўдакладненай інфармацыі, яшчэ два беларускія чыноўнікі і чатыры кампаніі былі выключаныя з чорнага сьпісу ЭЗ у ліпені.

Пра ггэта стала вядома пасьля таго, як было апублікавана рашэньне Рады ЭЗ ад 31 ліпеня пра зьняцьцё санкцыяў з 24 беларускіх чыноўнікаў, паведамляе БелаПАН.

Паводле афіцыйнага часопіса ЭЗ, 13 лiпеня Рада ЭЗ прыняла рашэньне аб скасаваньні санкцыяў супраць Леаніда Козіка, які на момант уключэньня ў гэты сьпіс узначальваў праўладную Фэдэрацыю прафсаюзаў Беларусі, і Віктара Скурата — ён займаў пасаду начальніка Менскага гарадзкога ўпраўленьня Дэпартамэнта аховы МУС.

Акрамя таго, рашэньнем ад 13 ліпеня Рада ЭЗ зьняла санкцыі з чатырох беларускіх кампаніяў: ЗАТ «Аскагратэрмінал», СТАА «Варыянт», СТАА «Трайпл-дэкор» і СЗАТ «Альтэрсалюшнс».

Такім чынам на дадзены момант у чорным сьпісе Эўразьвязу застаецца 175 чалавек і 14 беларускіх кампаніяў.

XS
SM
MD
LG