Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі судзьдзя адбіваўся ад футбалістаў электрашокерам ВІДЭА


Арбітар матчу чэмпіянату Пскоўскай вобласці паміж клюбамі «Шэлонь» з Порхава і «Чайка» з Гдова быў вымушаны ўжыць электрашокер для самаабароны.

Пры ліку 2:2 пасьля аднаго са спрэчных рашэньняў судзьдзі на полі пачалася бойка, падчас якой арбітар абараняўся ад футбалістаў з дапамогай электрошокера, але атрымаў моцны ўдар у галаву ззаду і страціў прытомнасьць.

«Прымаючы бок ня забясьпечыў належную бясьпеку мерапрыемства. На матчы не было паліцыі, хоць такая норма прапісана ў рэглямэнце. У бліжэйшыя два дні будзе вынесена рашэньне адносна абедзьвюх камандаў. Хутчэй за ўсё, і „Шэлонь“, і „Чайка“ будуць дыскваліфікаваныя і пераведзены на дывізіён ніжэй», — сказаў кіраўнік фэдэрацыі футболу Пскоўскай вобласьці Аляксей Севасьцьянаў.

XS
SM
MD
LG