Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амаль палова расейцаў выступае за цэнзуру ў інтэрнэце


42 адсоткі расейцаў мяркуюць, што іншыя дзяржавы выкарыстоўваюць інтэрнэт супраць Расеі і яе інтарэсаў.

Больш за палову расейцаў лічыць, што ў выпадку нацыянальнай пагрозы або магчымасьці масавых пратэстаў у краіне варта цалкам адключыць інтэрнэт.

Такія дадзеныя прыводзяцца ў дакладзе, падрыхтаваным Усерасейскім цэнтрам вывучэньня грамадзкай думкі (ВЦИОМ) сумесна з амэрыканскімі спэцыялістамі Ўнівэрсытэту Пэнсыльваніі.

Паводле агенцтва ТАСС, 49 адсоткаў расейцаў выказаліся за цэнзуру ў інтэрнэце, а 58 адсоткаў апытаных гатовыя да яго адключэньня ў выпадку дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне. Пры гэтым толькі 11 адсоткаў рэспандэнтаў выказалі ўпэўненасьць, што інтэрнэт ня мае патрэбы ў рэгуляваньні.

Акрамя таго, 73 адсоткі рэспандэнтаў мяркуюць, што ў сетках ня варта публікаваць нэгатыўную інфармацыю аб дзяржаўных службоўцах, а 42 адсоткі – што іншыя дзяржавы выкарыстоўваюць інтэрнэт супраць Расеі і яе інтарэсаў.

Дадзеныя апытаньня паказваюць, што сталымі карыстальнікамі інтэрнэту зьяўляюцца 42 адсоткі расейцаў. Пры гэтым 53 адсоткі адзначаюць пазытыўны ўплыў сусьветнага сеціва на жыцьцё чалавека, а траціна бачыць толькі недахопы.

У апытаньні прынялі ўдзел паўналетнія жыхары 42 рэгіёнаў Расеі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG