Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: Невядомы напаў на пікет Анатоля Лябедзькі


пікет Анатоля Лябедзькі

пікет Анатоля Лябедзькі

Нападнік пачаў абражаць зборшчыка подпісаў, хацеў паламаць столік і падстаўку, на якой вісеў партрэт Лябедзькі. Зборшчыку подпісаў давялося адбівацца ад нападніка, дапамаглі людзі.

Подпісы на пікеце побач з гандлёвым цэнтрам у мікрараёне «Фарты», што ў Горадні, зьбіраў Мікола Воран. Паводле яго, нападніку было прыкладна каля трыццаці гадоў.

— Ён адразу пачаў мяне абражаць, што я здраднік радзімы, што працую на Амэрыку і атрымліваю даляры, што я супраць Расеі, Пуціна і Лукашэнкі. Я ўжо практычна адбіваўся, добра што людзі пачалі мяне бараніць. Я патэлефанаваў у міліцыю і тады ягоны сябра яго адцягнуў, пасадзіў у таксі і павёз.

Паводле Ворана, калі прыбыў нарад міліцыі, нападнік са сваім сябрам ужо ад’ехалі.

XS
SM
MD
LG