Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе прагрымеў выбух, пацярпелых няма


Адэса. Наступствы выбуху 22 сакавіка 2015 г.
Адэса. Наступствы выбуху 22 сакавіка 2015 г.

У Адэсе ў ноч на панядзелак невядомыя ўзарвалі штаб грамадзкага руху «Самаабарона Адэсы», які знаходзіцца ў доме 35 па Ліннай вуліцы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

«У выніку выбуху выбітае вакно і пашкоджаныя брамы пры ўваходзе ў памяшканьне грамадзкай арганізацыі „Самаабарона Адэсы“. Пацярпелых пры выбуху няма», — паведамілі ў гарадзкой міліцыі.

Паводле папярэдніх дадзеных, магутнасьць самаробнага выбуховага прыстасаваньня ацэньваецца ў 200 г у тратылавым эквіваленце.

За апошнія месяцы ў Адэсе адбыліся некалькі выбухаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG