Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Зьнішчаць «санкцыйныя» прадукты будуць ня толькі на мяжы


Шукаць і зьнішчаць заходнія прадукты, якія трапляюць пад расейскае эмбарга, будуць ня толькі на мяжы, але і па ўсёй тэрыторыі Расеі.

Як піша сёньня газэта «Коммерсант», гэтым зоймуцца спэцыялісты Фэдэральнай мытнай службы, Расспажыўнагляду і Рассельгаснагляду.

Урад зацьвердзіў правілы зьнішчэньня санкцыйных прадуктаў — канфіскацыя і ліквідацыя будзе праводзіцца незалежна ад таго, каму належаць прадукты ці хто арганізаваў іх увоз. Прадукты будуць спальваць, альбо пасьля парушэньня завадзкой упакоўкі адпраўляць на звалку.

Прадстаўнікі гандлёвых сетак заявілі выданьню, што забароненыя прадукты ўжо не прадаюцца, паколькі ранейшыя запасы распрададзеныя.

29 ліпеня прэзыдэнт Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб зьнішчэньні «санкцыйных» прадуктаў. У жніўні мінулага году Расея ўвяла эмбарга на імпарт прадуктаў з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненьні да расейскіх кампаній і службовых асоб у сувязі з канфліктам ва Ўкраіне.

XS
SM
MD
LG