Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка мае намер надаць Крыму новы статус — нацыянальнай аўтаноміі ў складзе Ўкраіны


Кіеў плянуе распрацаваць «дарожную мапу» па прадастаўленьні Крыму статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе Ўкраіны. Пра гэта гаворыцца ў прывітаньні Пятра Парашэнкі ўдзельнікам II Усясьветнага кангрэса крымскіх татараў у Турцыі, якое апублікавана на сайце ўкраінскага прэзыдэнта.

«Украіна разам з нашымі міжнароднымі партнэрамі прыкладае ўсе намаганьні для аднаўленьня законнасьці на паўвыспе і вяртаньня ўкраінскай улады ў Крым. Мы стварылі дзяржаўныя ўстановы, якія займаюцца рэалізацыяй дзяржаўнай палітыкі па Крыме. У нашых плянах — распрацоўка „дарожнай мапы“ па прадастаўленьні Крыму — гістарычнай радзіме крымскататарскага народа — статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе ўкраінскай дзяржавы», — гаворыцца ў звароце.

Парашэнка таксама запэўніў, што Ўкраіна «ніколі, ні пры якіх умовах ня зьмірыцца з парушэньнем правоў сваіх грамадзян, правоў чалавека, правоў крымскататарскага народа свабодна жыць на сваёй зямлі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG