Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На авіяшоў пад Разаньню разьбіўся верталёт. Пілёт загінуў


На авіяшоў у Разанскай вобласьці разьбіўся ваенны верталёт Мі-28Н. Адзін пілёт загінуў, другі пасьпеў катапультавацца. Паводле відавочцаў, у верталёта падчас палёту перастаў працаваць хваставы вінт, пасьля чаго Мі-28 нахіліўся, упаў і загарэўся.

У нядзелю на Разанскім авіяцыйным палігоне Дубровічы праходзіць міжнародны конкурс Авіядарц. Паводле мэдыяў, у ім бяруць удзел больш за 50 экіпажаў з чатырох краін — Расеі, Беларусі, Казахстана і Кітая. На конкурсе прысутнічае начальнік авіяцыі Ваенна-паветраных сіл Расеі Сяргей Калыбаш. Перад пачаткам палётаў ён заявіў, што асноўная мэта расейскіх лётнікаў на авіяшоў — паказаць моц і надзейнасьць айчыннай авіятэхнікі.

З пачатку лета ВПС Расеі страцілі шэсьць баявых самалётаў. 14 ліпеня пад Хабараўскам з-за спыненьня ўсіх чатырох рухавікоў упаў бамбавік Ту-95, абодва пілоты загінулі. Бамбардзіроўшчык таго ж тыпу разбіўся ў чэрвені ў Амурскай вобласьці — загінуў адзін лётчык. 6 ліпеня два пілёты загінулі пры крушэньні бамбавіка Су-24. За тры дні да гэтага ў Краснадарскім краі з-за спыненьня рухавіка ўпаў зьнішчальнік МіГ-29. У пачатку чэрвеня самалёт таго ж тыпу разьбіўся пад Астраханьню. Тады ж на аэрадроме ў Варонескай вобласьці перакуліўся франтавы бамбавік Су-34.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG