Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галодны бунт і пагромы ў Вэнэсуэле


У сутыкненьнях з паліцыяй загінуў 21-гадовы юнак, каля 60 асобаў былі арышаваныя

У горадзе Гвіана, штату Балівар, што на паўночным-усходзе Вэнэсуэлы, каля пяці вялікіх гандлёвых цэнтраў пачалі зьбірацца вялікія натоўпы людзей, якія жадалі набыць дэфіцытныя спажывецкія тавары, сярод якіх нават малако, мука ды кава. Але пасьля адкрыцьця крамаў пачаліся марадзёрствы і масавыя беспарадкі, паведамляе Белсат.

Адміністрацыя штату задзейнічала вялікую колькасьць паліцыянтаў. У выніку загінуў 21-гадовы юнак, каля 60 асобаў былі арышаваныя. Прэзыдэнт Вэнэсуэлы, гэтаксама як і мясцовае кіраўніцтва штату, лічаць, што насамрэч інцыдэнт мае палітычны характар.

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікаляс Мадура звальвае віну на ЗША. «Гэтыя падзеі былі заплянаваныя ў суседніх дзяржавах, але дзякуючы апэрацыі сілавікоў і дзейнасьці тысячы патрыётаў нам удалося перадухіліць іх пляны ўчыніць у краіне гвалт», — заявіў кіраўнік краіны.

Кіраўніцтва Вэнэсуэлы ў вострым дэфіцыце харчовых тавараў абвінавачвае апазыцыю ды бізнэс, якія нібыта вядуць эканамічную вайну супраць свайго народу. Насамрэч сытуацыя выклікана эканамічнай палітыкай Каракасу, ды абвалам коштаў на нафту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG