Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жана Раманоўская: Я хачу выратаваць усю плянэту, і пачаць зь Беларусі

  • БелаПАН

У эксклюзіўным інтэрвію БелаПАН патэнцыйная кандыдатка у прэзыдэнты Жана Раманоўская расказала, навошта вырашыла стаць на чале дзяржавы і як ідзе збор подпісаў.

Жана Раманоўская: «Крыху, складана, вядома, людзей у нас мала. Мы абмежаваны па часе, мы вымушаны зьбіраць подпісы ў маю падтрымку без пікетаў на гэтай стадыі. Можа, крыху пазьней мы арганізуем пікеты. Мы ходзім, сустракаемся зь людзьмі, я сама асабіста зьбіраю подпісы. Сябры ініцыятыўнай групы маюць права ўзяць адпачынак за свой кошт, але ў гэтым выпадку, паколькі ў мяне няма фінансаваньня, і я не магу аплаціць людзям гэтую працу, гэта выключна на голым энтузіязьме.

Я і сьпічрайтар, і паліттэхноляг у адной асобе. Я вывучала, вельмі шмат літаратуры чытала, на youtube глядзела розныя ролікі, якія тычацца гэтай тэмы. Мяне па жыцьці абіралі камсоргам, старастай. У мяне ў натуры такое — дапамагаць людзям. Калі я бачу бязладзьдзе і беззаконнасьць і я ведаю, што з гэтым рабіць, я бачу, што гэта ў маштабах усёй краіны трэба рабіць, я бачу прычыну, я ведаю, як гэта зрабіць, чаму я не павінна гэта рабіць? Для таго, каб рэалізаваць маю праграму, патрэбны паўнамоцтвы прэзыдэнта. Мы ўсе — дзеці плянэты Зямля. Я хачу плянэту ўсю выратаваць. Пачаць хачу зь Беларусі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG