Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне масава запісваюцца ў новую патрульную паліцыю ФОТА


У Днепрапятроўску за першыя 5 дзён прыёму кандыдатаў у новую патрульную службу онлайн пададзена каля 6000 заяваў і яшчэ тысяча прэтэндэнтаў падалі дакумэнты асабіста ў пункт, які дзейнічае ва ўнівэрсытэце ўнутраных справаў, паведамілі Радыё Свабода ва ўнівэрсітэце ўнутраных справаў.

Такім чынам, у цяперашні час на адно месца прэтэндуе больш за 6 чалавек: усяго ў патрульнай паліцыі Днепрапятроўска трэба набраць 1100 чалавек.

Паводле ўнівэрсытэту, прыём дакумэнтаў працягнецца яшчэ два тыдні — да 14 жніўня. Пасьля гэтага кандыдаты будуць праходзіць праверку агульнага ўзроўню ведаў, фізычнай падрыхтоўкі, мэдыцынскі агляд, псыхадыягнастычны тэст, асабістую праверку, тэарэтычнае навучаньне, прафэсійную падрыхтоўку і здадуць выніковы іспыт.

Сярод тых, хто ўжо запоўніў анкету, многія былыя супрацоўнікі міліцыі і дэмабілізаваныя байцы АТО. Ёсьць і жанчыны.

Патрабаваньні да прэтэндэнтаў — узрост ад 21 да 35 гадоў, поўная сярэдняя або вышэйшая адукацыя, пасьведчаньне кіроўцы, адсутнасьць судзімасьці, «імкненьне да якасных зьменаў». На час навучаньня новым паліцыянтам будуць плаціць стыпэндыю. Яны таксама будуць забясьпечаны ўніформай.

Днепрапятроўская паліцыя выедзе на вуліцы ў лістападзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG