Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сусьветны кангрэс крымскіх татараў у Анкары: «Мы ня маем намеру ахвяраваць сваёй свабодай і незалежнасьцю»


Першага жніўня ў сталіцы Турэччыны Анкары распачаў працу Другі Сусьветны кангрэс крымскіх татараў.

«Другі сход Сусьветнага кангрэсу крымскіх татараў пачаўся з выкананьня гімнаў крымскататарскага народа, Украіны, Турэччыны і агульнай малітвы за крымскататарскі народ, за мір, дабрабыт і справядлівасьць у Крыме і ва ўсім сьвеце», — напісаў Джамілеў.

На мерапрыемстве выступіў кіраўнік Меджлісу Рафат Чубараў.

«Мы ня маем намеру ахвяраваць сваёй свабодай, незалежнасьцю, сваёй Радзімай і надзеямі на будучыню перад любым несправядлівым агрэсарам», — адзначыў Чубараў.

Кіраўнік украінскага МЗС Павел Клімкін, у сваю чаргу, заявіў аб плянах распрацаваць дарожную карту па прадастаўленьні Крыму — гістарычнай радзіме крымскататарскага народа — статусу нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі ў складзе ўкраінскай дзяржавы.

XS
SM
MD
LG