Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мой стаўпецкі знаёмец Мікаэль «зрэзаў» нядаўна цэлую каманду школьнікаў з Расеі. На дыялёгавым відэамосьце Стоўпцы — Бранск ён запытаўся ў сваіх аднагодкаў, хто іх любімы цар. Пётр І, адказалі тыя. Мікаэль, які ўважліва прачытаў кнігу Арлова «Адкуль наш род», з фэерычным сарказмам і пачуцьцём «справядлівай помсты» перапытаў: «Ваш любімы цар — той, што пакінуў у Беларусі жахлівы крывавы сьлед?..» І распавёў, як Пётр І аднойчы наведаў Полацак, зайшоў з прыдворнымі ў храм і зьбіў да сьмерці нявінных сьвятароў-вуніятаў. Як сваімі загадамі бэсьціў нашы сьвятыні, як урэшце зруйнаваў Сафійскі сабор.

Дзевяцігадовы беларус з францускімі каранямі быў нават адзначаны — як аўтар самага дасьціпнага пытаньня. Адно што тое пытаньне было іншае: як вас зваць? Яму адказалі: бранцы.

Валер Дранчук

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG