Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зімбабвэ патрабуе экстрадыцыі дантыста, які забіў льва Сэсіля


Сэсіль
Сэсіль

Улады Зімбабвэ запатрабавалі ад ЗША выдаць зубнога лекара, які забіў з арбалета знакамітага льва Сэсіля. Пра гэта паведаміў міністар экалёгіі гэтай афрыканскай дзяржавы

Міністар заявіў, што ўлады гатовыя перадаць усе неабходныя дакумэнты, а таксама абвінаваціў Ўолтэра Палмэра у тым, што ён сваімі дзеяньнямі ачарніў імідж Зімбабвэ і пагоршыў адносіны гэтай краіны з ЗША, паведаміў тэлеканал CNN.

Палмэр заплаціў 50.000 даляраў за ліцэнзію на паляваньне на льва з арбалетам. Выпадкова яго ахвярай стаўся леў Сэсіль, добра знаёмы турыстам, якога, як мяркуецца, выбавілі з запаведнай зоны з дапамогай прывязанай да машыны тушы жывёлы.

Дантыст кажа, што ня ведаў, што яго ахвярай аказаўся Сэсіль. Пасьля таго, як льва выбавілі з запаведніку, Палмэр параніў яго з арбалета. Паведамляецца, што паляўнічыя высачылі і дабілі Сэсіля зь вінтоўкі толькі праз 40 гадзін. Пасьля гэтага паляўнічыя абезгаловілі льва і зьнялі зь яго шкуру, а таксама зьнялі з Сэсіля ашыйнык, каб яго было цяжэй апазнаць.

Палмэр жыве ў горадзе Мінэапаліс, штат Мінэсота. Жанаты, бацька дваіх дзяцей. Калі стала вядома, што ён паляваў на льва, супраць яго пачалося сапраўднае цкаваньне, і ён часова зачыніў клініку і свой сайт, а таксама выдаліў свае ўліковыя запісы з сацыяльных сетак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG