Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь амаль удвая скароціць пастаўкі бэнзыну ў Расею


У 2016 годзе плянуецца скараціць пастаўкі бэнзыну з 1,8 млн да 1 млн тон — заявіў віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка.

Такую заяву Сямашка зрабіў падчас сустрэчы зь віцэ-прэм’ерам Расеі Аркадзем Дварковічам, паведамляе «РИА Новости». Беларусь і Расея таксама дамовіліся павялічыць пастаўкі сырой нафты з Расеі ў Беларусь на 1 млн тон. Такім чынам у 2016 годзе яны могуць скласьці 24 млн тон.

«Балянс з Расеяй узгоднены, мы з намесьнікам старшыні ўраду Расеі Аркадзем Дворкавічам падпісалі пратакол, паводле якога пастаўкі нафты ў наступным годзе будуць павялічаныя на 1 млн тон», — заявіў Сямашка. У наступным годзе таксама адмовяцца ад перавозкі нафты чыгункай. Усе пастаўкі будуць ажыцьцяўляцца праз трубаправоды.

XS
SM
MD
LG