Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Lufthansa ўводзіць новыя тарыфы для Беларусі


Lufthansa мяняе канцэпцыю цэнаўтварэньня на пералёты ў Эўропе. Зьмены закрануць, перш за ўсё, палёты ў Беларусь, Украіну, Расею і Грузію. Новыя тарыфныя опцыі пачнуць працаваць зь 1 кастрычніка, аднак набыць квіткі ў рамках гэтай канцэпцыі можна ўжо зараз, паведамляе TourDream.net.

Ад 1 кастрычніка 2015 года для эўрапейскіх рэйсаў, уключаючы пералёты ў Расею, Украіну, Беларусь і Грузію, ўводзяцца новыя тарыфныя опцыі для пералётаў ў эканамічнай клясе: Light, Classic і Flex, якія ўключаюць тыя ці іншыя паслугі ў залежнасьці ад кошту квітка.

Пасажырам эканамічнай клясы будзе прадстаўлена магчымасьць выбіраць менавіта тыя паслугі, якія ім патрабуюцца. Набор паслуг, якія ўваходзяць у тарыфную опцыю, можна будзе індывідуальна дапоўніць.

У прыватнасьці, новы тарыф Light стане самай эканамічнай опцыяй для падарожжа і падыдзе тым, хто ляціць толькі з ручной паклажай і ўпэўнены, што ня ўзьнікне неабходнасьці мяняць квіток.

Палёт ўнутры Эўропы па тарыфе Light можна забраніраваць па цане ад 89 эўра за квіток «туды-назад». Гэтая опцыя не прадугледжвае зьмены даты вылету або вяртаньня квітка. У любы час пасьля браніраваньня і да пачатку падарожжа пасажыры могуць даплаціць за правоз аднаго месца багажу (ад 15 эўра за пералёт) або выбраць месца ў самалёце (ад 10 эўра).

Тарыф Classic дазваляе пасажыру правозіць адно месца багажу. Гэтая опцыя таксама прапануе новую дадатковую магчымасьць бясплатнага выбару месца ў самалёце пры браніраваньні квітка і перабраніраваньня квітка на іншы рэйс па тым жа маршруце.

Тарыф Flex прызначаецца для пасажыраў, каму важная вялікая гнуткасьць і свабода ў плянаваньні іх падарожжа. У дадатак да бясплатнага выбару месца ў самалёце гэты тарыф дазваляе бясплатна пераносіць дату або час вылету, а таксама ўносіць зьмены ў маршрут падарожжа.

Новая канцэпцыя тарыфаў ўводзіцца ў рамках зьмененай стратэгіі продажаў Lufthansa. Розныя варыянты тарыфаў дыфэрэнцыююцца, перш за ўсё, з пункту гледжаньня нормы бясплатнага правозу багажу, выбару месцаў у салёне, а таксама ўмоў зьмены або адмены квітка.

Навінкай зьяўляецца поўная гнуткасьць ў зьмене або адмене квітка. Цяпер, у адпаведнасьці з новай канцэпцыяй цэнаўтварэньня, усе квіткі бізнэс-клясы можна будзе бясплатна перабраніраваць або вярнуць іх поўны кошт.

XS
SM
MD
LG