Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грузія абвяргае далучэньне да новых санкцыяў супраць Расеі


Грузінскія ўлады абвяргаюць паведамленьні мэдыяў аб тым, што Тбілісі далучыўся да новых санкцый ЭЗ супраць Расеі.

Намесьнік міністра замежных справаў і спэцпрадстаўнік прэм’ер-міністра Зураб Абашыдзэ заявіў, што гаворка ідзе аб рашэньнях, прынятых яшчэ ў мінулым годзе. Абвяржэньні былі зробленыя пасьля таго, як прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітры Пяскоў намякнуў аб магчымасьці захадаў у адказ з боку Расеі, маючы на ўвазе, мяркуючы па ўсім, аднаўленьне эмбарга на імпарт грузінскай прадукцыі, у прыватнасьці віна і «Баржомі».

Прадстаўнікі грузінскіх уладаў сталі аднадушна аспрэчваць паведамленьні аб далучэньні Грузіі да новых санкцыяў супраць Расеі пасьля таго, як пра гэта паведаміў шэраг СМІ са спасылкай на дэклярацыю Эўракамісіі.

Спэцпрадстаўнік прэм’ер-міністра па ўрэгуляваньні адносін з РФ Зураб Абашыдзэ сказаў у інтэрвію РС, што антырасейскія санкцыі, пра якія ідзе гаворка, прынятыя яшчэ год таму, прычым Грузія далучылася толькі да некаторых захадаў. Паводле Абашыдзэ, у гэтым няма нічога новага, а значыць, у Расеі няма падставаў для крокаў у адказ.

XS
SM
MD
LG