Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 жніўня ў Вільні пройдзе акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязьняў


Палітвязьні Мікалай Статкевіч

Палітвязьні Мікалай Статкевіч

У Міжнародны дзень салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, 4 жніўня, у Вільні пройдзе акцыя на знак падтрымкі палітзьняволеных беларусаў.

Пра гэта паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Менавіта 4 жніўня ў 2011 годзе ў Менску арыштавалі беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага. І хоць у 2014 годзе яго датэрмінова вызвалілі, ціск на праваабаронцаў і актывістаў не спыніўся. Як мінімум 6 палітвязьняў застаюцца за кратамі ў Беларусі.

Акцыя пройдзе на Ратушнай плошчы (Rotušės aikštė) у Вільні ў 13:00 у аўторак, 4 жніўня.

Плянуецца, што ўдзельнікі акцыі змогуць падпісаць паштоўкі беларускім палітвязьням, сфатаграфавацца з плякатамі на знак салідарнасьці з грамадзянскай супольнасьцю Беларусі, а таксама паразмаўляць з праваабаронцамі.

Акцыя скончыцца шэсьцем. Удзельнікі з партрэтамі палітвязьняў і плякатамі, якія заклікаюць неадкладна іх вызваліць, пройдуць да Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звоскава (Latako, 3).

XS
SM
MD
LG