Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кадыраў: чачэнскія «апалчэнцы» пакінулі Данбас


Рамзан Кадыраў заявіў, што ўсе чачэнскія апалчэнцы ў Данбасе пакінулі зону канфлікту, перадае РІА «Навіны».

«Добраахвотнікі былі там, цяпер няма. Калі перамір'е было, усіх нашых добраахвотнікаў запрасілі дадому: давайце, сядзіце дома... Зараз там наагул не павінна быць ніводнага чалавека. Хуліганы, якія там былі, мы іх прывялі дадому», - заявіў Кадыраў.

Кіраўнік Чачэнскай Рэспублікі падкрэсьліў, што Расея ня ўдзельнічае ў ваенным канфлікце. «Тыя палітыкі, якія сядзяць там у парлямэнце, у іншых кабінэтах, ім лягчэй гаварыць пра вайну, калі вайна далёка ад іх. Калі яны адчуюць, што такое вайна, яны хутка прымуць рашэньне. Калі б, як яны кажуць, Расея ўдзельнічала ў гэтым, то яны даўно адчулі б гэта», - заявіў Кадыраў.

Раней Кадыраў заявіў, што калі б у Данбасе быў бы чачэнскі батальён, ён бы дайшоў да Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG