Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Малдовы зацьвердзіў праграму і склад новага ўраду праэўрапейскай арыентацыі.


Гэты ўрад, які ўжо прынёс прысягу, узначальвае прэм’ер-міністар Валерыу Стралец, намесьнік старшыні Лібэрал-дэмакратычнай партыі і адзін з самых багатых прадпрымальнікаў краіны.

За вотум даверу новаму ўраду прагаласавалі 52 з 101 дэпутата парлямэнту Малдовы, прадстаўнікі трохпартыйнай кааліцыі, Альянсу за эўрапейскую інтэграцыю. Дзве апазыцыйныя партыі — камуністаў і сацыялістаў — былі супраць, а незалежныя дэпутаты ўстрымаліся.

Новы прэм’ер назваў сярод прыярытэтаў свайго ўраду барацьбу з карупцыяй, а таксама з эканамічным крызісам. Ён таксама паабяцаў умацоўваць адносіны з Эўрапейскім зьвязам і ісьці па шляху далучэньня Малдовы да Эўразьвязу.

Новы ўрад прыйшлося ствараць пасьля таго, як падаў у адстаўку папярэдні прэм’ер Кірыл Габурыч разам з усім складам ураду з-за абвінавачваньня, што ён падрабіў свае дакумэнты аб адукацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG