Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 31 ліпеня: Дзень памяці Экзюпэры


вёска Бяляеўка, Чачэрскі раён - аўтар Андрей Усанов

вёска Бяляеўка, Чачэрскі раён - аўтар Андрей Усанов

Падзеі гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com.Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша

На тэрыторыі Менскага заапарку адкрыецца першы Парк дыназаўраў пад адкрытым небам, дзе будуць прадстаўлены 35 фігураў дагістарычных драпежнікаў, траваедных і лятучых яшчараў, выкананыя ў натуральную велічыню. Пачатак у 12 гадзінаў.

У гісторыі

1649 — пад Лоевам адбылася самая буйная бітва казацкай вайны часоў паўстаньня Багдана Хмяльніцкага. Урадавыя войскі Вялікага княства Літоўскага разьбілі 25-тысячнае казацкае войска на чале зь Міхаілам Крычэўскім.

1920 — пасьля завяршэньня савецка-польскай вайны на сумесным пасяджэньні Менскага губрэўкому і ЦК КП (б) Літвы і Беларусі была прынятая «Дэклярацыя аб абвяшчэньні незалежнасьці Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь». Усходняй мяжой ССРБ была прызнаная мяжа Менскай губэрні.

1944 — у Беларусі пачалася маштабная апэрацыя НКВД з мэтаю ліквідацыі ў заходніх раёнах узброенага падпольля. Усяго за год было арыштавана амаль сто тысячаў чалавек, забіта пры супраціве 3200 чалавек.

1949 — на першым кангрэсе беларусаў у ЗША створаная арганізацыя «Беларуска-амэрыканскае Задзіночаньне» (БАЗА).

1956 — выйшла пастанова ЦК КПСС пра разьвіцьцё жыльлёвага будаўніцтва ў СССР, лічыцца днём нараджэньня знакамітых «хрушчовак».

1991 — ЗША і Савецкі Саюз падпісалі дамову аб скарачэньні стратэгічных узбраеньняў, паводле якой запасы ядзерных боегаловак бакоў былі скарочаныя на траціну.

У гэты дзень нарадзіліся:

1802 — Ігнат Дамейка, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху Беларусі, славуты чылійскі навуковец.

1912 — Мілтан Фрыдман, амэрыканскі эканаміст, нобэлеўскі ляўрэат 1976 году

1965 — Джоан Роўлінг, ангельская пісьменьніца, аўтарка кніг пра Гары Потэра

1989 — Вікторыя Азаранка, беларуская тэнісістка

У гэты дзень памерлі:

1556 — Ігнацы Ляёла, заснавальнік Ордэну езуітаў

1784 — Дэні Дзідро, францускі мысьляр і пісьменьнік

1849 — Шандар Пэцёфі, вугорскі паэт

1886 — Фэрэнц Ліст, вугорскі кампазытар

1944 — Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры, францускі пісьменьнік

Цытата

Дасканаласьць дасягнутая не тады, калі няма чаго дадаць, а тады, калі няма чаго прыбраць.

Антуан дэ Сэнт-Экзюпэры

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG