Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай стаў самай бульбяной краінай у сьвеце. Затое ў беларусаў ураджай лепшы


Бульбяное поле, ілюстрацыйнае фота
Бульбяное поле, ілюстрацыйнае фота

Па зборы і спажываньні бульбы Кітай выйшаў на першае месца ў сьвеце, аднак краіна яшчэ адстае па паказчыках ураджайнасьці.

Пра гэта стала вядома на Ўсясьветным бульбяным кангрэсе, які праходзіць у пекінскім павеце Яньцын. Лічыцца, што бульба разам з рысам, пшаніцай і кукурузай уваходзіць у чацьвёрку асноўных прадуктаў харчаваньня ў свеце. Паводле Міністэрства сельскай гаспадаркі КНР, у 2014 годзе агульная плошча земляў, адведзеных пад бульбу, склала ў Кітаі 5 570 000 гектараў, сукупны збор бульбы перавысіў 95 мільёнаў тон, што раўнялася прыкладна чацьвёртай частцы ўсясьветных паказчыкаў.

Але спэцыялісты Інстытуту гародніны і кветак пры Акадэміі сельскагаспадарчых навук Кітаю на аснове праведзеных дасьледаваньняў прыйшлі да высновы, што, нягледзячы на велізарны збор, ураджайнасць бульбы ў Кітаі яшчэ застаецца на параўнальна нізкім узроўні — 177 цэнтнэраў з гектара, што значна саступае паказчыкам развітых краін сьвету, паведамляе БЕЛТА.

У Беларусі ў 2014 годзе сабралі 6 279,7 тысяч тон бульбы. Сярэдняя ураджайнасьць — 235 цэнтнераў з гектара.

Беларусь — першая ў СНД па вытворчасьці бульбы на душу насельніцтва (у 2013 годзе — 625 кг). Традыцыйна высокім застаецца і спажываньне бульбы — 179 кіляграмаў на кожнага жыхара.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG