Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Аўстраліі: «вэта» Расеі было абуральным


Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталі Чуркін галасуе за вэта.

Прадстаўнік Расеі ў ААН Віталі Чуркін галасуе за вэта.

Аўстралія і Нідэрлянды падверглі рэзкай крытыцы Расею з-за вэта на рэзалюцыю Рады Бясьпекі ААН, якая прапаноўвала стварыць міжнародны трыбунал у справе зьнішчэньня авіялайнэра над Данбасам.

Прэм’ер-міністар Нідэрляндаў Марк Рутэ заявіў, што «Расея ня здолела застацца ў адпаведнасьці стандартам міжнароднага правасудзьдзя». Ён падкрэсьліў, што вэта Расеі «моцна расчаравала», але «не зьдзівіла».

Рутэ дадаў, што краіны, што ўдзельнічаюць у расьсьледаваньні, якое праводзіцца пад кіраўніцтвам Нідэрляндаў, цяпер засяродзяцца на іншых прававых варыянтах, таму што «вінаватым не павінна быць дазволена пазьбегнуць пакараньня».

Прэм’ер-міністар Аўстраліі Тоні Эбат сказаў сёньня, што вэта Расеі было «абуральным»: «Сваімі дзеяньнямі Расея прадэманстравала поўнае грэбаваньне правам сем’яў загіблых ведаць, хто нясе адказнасьць за гібель самалёта і правам дамагацца таго, каб гэтыя злачынцы паўсталі перад судом».

XS
SM
MD
LG