Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Траціна зьдзелак з расейскімі фірмамі заключаюцца з махлярамі, — генпракурор


Аляксандар Канюк
Аляксандар Канюк

Генэральныя пракуроры Беларусі і Расеі абмеркавалі 30 ліпеня ў Менску стварэньне базы дадзеных аб нядобрасумленных фірмах, якая будзе даступная пракуратурам абедзьвюх краін.

Па словах генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка, 30% зьдзелак, якія заключаюцца паміж беларускімі і расейскімі прадпрыемствамі, прыпадаюць на долю махляроў. Пры гэтым ён падкрэсьліў, што дэбіторская запазычанасьць расейскіх фірмаў перад беларускімі структурамі складае трыльёны рублёў:

«Чаму пракуратура займаецца эканомікай? Сёньня ідзе крыміналізацыя гэтага эканамічнага сэктара. Крыміналізацыя з пункту гледжаньня карупцыйнасьці. Паводле інфармацыі амбасады Беларусі ў Расеі, каля 30 адсоткаў зьдзелак, якія заключаюцца нашымі фірмамі з расейскімі, загадзя асуджаныя на няўдачу — яны заключаюцца з ашуканскімі структурамі», — сказаў Аляксандар Канюк.

Акрамя таго, Канюк адзначыў, што цяпер распачатая вялікая колькасьць крымінальных спраў, зьвязаных зь невяртаньнем дэбіторскай запазычанасьці, і падкрэсьліў асаблівую ролю свайго расейскага калегі генпракурора Расеі Юрыя Чайкі ў садзейнічаньні беларускім праваахоўным органам пры вяртаньні грашовых сродкаў беларускім прадпрыемствам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG