Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўніцтва ЭЗ у Менску паабяцала працягнуць крокі па абароне журналістаў


Майра Мора
Майра Мора

Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора адказала на зварот Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў да беларускіх уладаў з патрабаваньнем спыніць перасьлед журналістаў-фрылансэраў, паведамляе прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў.

2 чэрвеня дэлегаты штогадовага сходу «Эўрапейскай фэдэрацыі журналістаў» аднагалосна падтрымалі заяву ў абарону беларускіх фрылансэраў. Заява была накіраваная беларускім уладам, а таксама разасланая ўсім зацікаўленым асобам.

Кіраўніца прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Менску ў адказ на заяву паведамляе, што пастаянна ўздымае праблемы свабоды СМІ падчас сустрэч зь беларускімі ўладамі, а таксама каардынуе намаганьні амбасадаў краін ЭЗ:

«Дэлегацыя Эўразьвязу стала падтрымлівае кантакт зь Беларускай асацыяцыяй журналістаў, працуючы дзеля ўстанаўленьня акалічнасьцяў усіх праяваў ціску, які прымяняецца да журналістаў-фрылансэраў. Мы пастаянна ўздымаем праблемы свабоды СМІ падчас сустрэч зь беларускімі ўладамі, каардынуем намаганьні амбасадаў краін ЭЗ, што працуюць у Беларусі, і інфармуем галоўны офіс пра ўсе зафіксаваныя выпадкі і тэндэнцыі, уключаючы тыя, што адбываюцца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.

20 ліпеня Рада па замежных справах прыняла асновы пляну дзеяньняў па правах чалавека і дэмакратыі на 2015–2019 гады, дзе гаворыцца, што ЭЗ будзе павялічваць намаганьні па прасоўваньні бясьпечнага і спрыяльнага асяродзьдзя, у якім грамадзянская супольнасьць і незалежныя СМІ змогуць разьвівацца. Эўразьвяз ускладае на Эўрапейскую службу па зьнешніх стасунках задачы супрацьдзейнічаць прымяненьню заканадаўства, нарматываў і ціску ўладаў, якія несправядліва абмяжоўваюць свабоду выказваньняў.

ЭЗ павінен рабіць актыўныя крокі, каб прадухіляць гвалт у дачыненьні да журналістаў, блогераў, іншых мэдыйных суб’ектаў і рэагаваць на яго, дзеля таго каб яны маглі працаваць у бясьпецы онлайн і офлайн, не баючыся цкаваньня, палітычнага ціску, цэнзуры і перасьледу, а таксама падтрымліваць намаганьні для ўмацаваньня свабодных, разнастайных і незалежных СМІ», — гаворыцца ў адказе прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG