Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Польскага параплянэрыста, які тыдзень таму нелегальна пераляцеў празь беларускую мяжу і быў затрыманы беларускімі памежнікамі, да канца тыдня маюць вызваліць. Цяпер 26-гадовы беластаччанін Марцін Душынскі пад арыштам.

Марцін Душынскі быў затрыманы ў ваколіцах вёскі Нязбодзічы Сьвіслацкага раёну. Памежнікам ён патлумачыў, што ляцеў на парапляне зь Беластоку на вышыні дзьвюх тысяч мэтраў і спрабаваў паставіць рэкорд па працягласьці беспасадачнага пералёту, але ветрам яго аднесла да беларускай мяжы, ён страціў арыентацыю і прызямліўся на тэрыторыі Беларусі.

Супраць польскага параплянэрыста завялі адміністрацыйную справу за незаконнае перасячэньне мяжы. Вядома, што ён ужо заплаціў штраф у памеры 8 мільёнаў рублёў.

У інтэрвію Беларускаму тэлебачаньню Марцін Душынскі сказаў, што пачуваецца нармальна і ня скардзіцца на ўмовы ўтрыманьня.

XS
SM
MD
LG