Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У вёсках на Бераставіччыне зьбіраюць подпісы толькі за аднаго прэтэндэнта


Вёска Ярмолічы

Вёска Ярмолічы

Выбарчая кампанія ў Бераставіцкім раёне амаль не адчуваецца. Многія ня ведаюць прэтэндэнтаў на кандыдацтва, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, і подпісы ў вёсках дый у самім райцэнтры зьбіраюць толькі за яго.

Вёска Ярмолічы Бераставіцкага раёну — паблізу трасы з Горадні на Ваўкавыск. Ціха і бязьдюдна, чалавека на вуліцы цяжка спаткаць. Няма нават крамы. Спадарыня Валянціна, якая сядзела каля хаты, сказала, што ў вёску прыяжджае толькі аўталаўка. Большасьць дамоў скупленыя пад лецішчы, а мясцовыя жыхары жывуць толькі ў 12 хатах.

Цікаўлюся — як адбываецца выбарчая кампанія, ці зьбірае тут хто подпісы?

Я тут нікога ня бачыла, каб нехта подпісы зьбіраў. Ды ў нашай вёсцы жывуць пераважна пэнсіянэры, ужо ўсім за 80 год.

— Я тут нікога ня бачыла, каб нехта подпісы зьбіраў. Ды ў нашай вёсцы жывуць пераважна пэнсіянэры, ужо ўсім за 80 год. Дый усе яны вельмі «бацьку» любяць, а таму і сумненьняў ніякіх быць ня можа. Так што тут не было чуваць, каб хто прыходзіў.

А вось яшчэ два сталыя спадары выходзяць на вуліцу. Мы разгаварыліся пра жыцьцё, і я цікаўлюся ў іх — ці зьбіралі ўжо ў вёсцы подпісы за вылучэньне кандыдатаў? Адзін спадар адказвае адразу:

— Хадзіла нейкая жанчына ўжо, пісала нашы прозьвішчы. Мы ставілі подпіс за Лукашэнку, а іншых тут не было. І ніхто нічога пра іншых кандыдатаў не казаў, мы іх ня ведаем. А хто яшчэ іншы будзе?

Другі спадар пра выбары казаць нічога ня хоча, сьмяецца — маўляў, гэта вайсковая таямніца. Ён кажа, што ў вёсцы няма крамы, жыве з жонкай толькі на адну пэнсію і гаспадаркі ніякае ня маюць.

— Дэпутаты забралі ўсю гаспадарку. Папраўдзе сказаць, пусьцілі гэту буйду пра афрыканскую чуму і сьвіней забаранілі трымаць. А цяпер вунь у газэтах пішуць, што 75 тысяч тон мяса недабралі. А дзе ты дабярэсься, як ніхто не трымае сьвіней...«

Наступная вёска Алекшыцы — цэнтар аграгарадка. Тут людзі побач з крамай ёсьць, прычым маладзейшыя. Праўда, ня вельмі гаваркія. На мае пытаньні пра выбары пераважна толькі пасьмейваюцца. А вось сталая спадарыня наважылася сказаць у мікрафон:

— Абсалютна нікога ня ведаем, акрамя Лукашэнкі, але мы ўсе за яго. Мы пэнсіянэры, а ён нам пэнсію плоціць своечасова. Іншыя да нас ніхто і не прыходзіў.

— Абсалютна нікога ня ведаем, акрамя Лукашэнкі, але мы ўсе за яго. Мы пэнсіянэры, а ён нам пэнсію плоціць своечасова. Іншыя да нас ніхто і не прыходзіў.

А вось і маладзейшыя спадарыні далучыліся да нашае размовы пра выбарчую кампанію. Цікаўлюся ў іх — каго яны ведаюць з прэтэндэнтаў на кандыдацтва?

— Абсалютна нікога ня ведаем, бо далёкія ад палітыкі. Тэлевізар глядзім, але я б не сказала, што нехта яшчэ там афішуецца, акрамя нашага «бацькі»...

— Цяпер сярод прэтэндэнтаў ёсьць і жанчыны — як да гэтага ставіцеся?

— Вельмі добра, а чаму б не? І чым жанчына сучасная цяпер горшая ад мужчыны, калі яна адукаваная, мае жыцьцёвы вопыт? Мне здаецца, што жанчына ў справах гаспадаркі яшчэ больш прасунутая, чым мужчыны...

А вось яшчэ адна сталая жанчына выйшла з крамы і далучаецца да нашае размовы. Яна кажа, што пакуль ніякай выбарчай кампаніі ў вёсцы не адчуваецца, ніхто да іх не прыходзіў. Але гэта, паводле яе, не галоўнае.

— Да нас ніхто не прыходзіў і нам ніхто не патрэбны, мы толькі за Лукашэнку. Таму што мір, плоціць пэнсіі своечасова, заробкі плоціць і ўсё. А нам, сталым людзям, больш нічога не патрэбна.

У вёсцы Эйсманты сустракаюся са спадарамі, якія абкошваюць каля дарогі траву. Загаварылі пра жыцьцё і пра выбары. На жыцьцё ня скардзяцца, але і ня хваляцца. А вось наконт выбараў і прэтэндэнтаў адзін зь іх выказаўся так:

— Якія могуць быць кандыдаты? Ёсьць толькі Лукашэнка. А іншых я і ня ведаю, нават не цікавіўся. Зрэшты, мне ўсё роўна, хто там будзе.

— Якія могуць быць кандыдаты? Ёсьць толькі Лукашэнка. А іншых я і ня ведаю, нават не цікавіўся. Зрэшты, мне ўсё роўна, хто там будзе..."

Іншы спадар аказаўся больш гаваркі. Кажа, што ўжо жанчына зь сельсавету хадзіла па хатах і зьбірала подпісы за Лукашэнку. А за іншых кандыдатаў наагул ніхто не прыходзіў, і нават ні пра кога болей ня чулі.

— Прыйдзе іншы, але для мяне ён лепш нічога ня зробіць. Я як хадзіў з касою, так і буду хадзіць да канца жыцьця. І тут усім усё роўна, бо каго б ні паставіў, нічога ня зьменіцца...

— А як зарабляеце ў калгасе?

— Мы як паляводы працуем з васьмі да 15, то больш за два мільёны атрымліваем. А трактарысты болей зарабляюць.

— Мы як паляводы працуем з васьмі да 15, то больш за два мільёны атрымліваем. А трактарысты болей зарабляюць. Няхай абралі б другога прэзыдэнта, няхай пабыў бы іншы, паглядзелі б, што ён. Але ў прынцыпе — што ён дасьць?.. Паглядзіце, буракі ў калгасе ўжо закладзеныя за тое, каб запчасткі купіць, а яны ж яшчэ ў полі, толькі растуць. А грошы калгасу цяпер патрэбныя, трэба ж за нешта купляць...

— Дык, наколькі разумею, вам усё роўна, які будзе прэзыдэнт?

— Канечне, і ў вёсцы людзі б хацелі б нечага іншага, але тут ня кожны сваю думку выкажа. А людзі ж паўсюль розныя...

XS
SM
MD
LG