Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Наваполацку напалі на пікет Караткевіч


Тацяна Караткевіч

Тацяна Караткевіч

Ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч падала заяву ў міліцыю пра напад на актывістаў падчас збору подпісаў.

Актывісты паведамляюць, што ў Наваполацку быў зьдзейсьнены напад на пікет у падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Тацяны Караткевіч.

«Пікет праходзіў у раёне гандлёвага цэнтру „Капітал“. Праводзілі яго дзьве дзяўчыны і адзін малады чалавек. Дзесьці ў раёне 16.20 адбыўся напад невядомых асобаў. Пад’ехалі на джыпе BMW X3, наехалі на бардзюр практычна ўшчыльную да пікету, выйшлі з машыны, сарвалі бел-чырвона-белы сьцяг і зламалі флягшток. Пагражалі дзяўчатам — тыя былі ў шоку, яны першы раз стаялі ў пікеце. Прэтэнзіі былі такія: што вы пад нашымі вокнамі выстаўляеце сьцягі, мы вас дастанем. Увечары пасьля заканчэньня пікета мы падалі заяву ў тэрытарыяльную камісію, у міліцыю адвезьлі заяву», — распавёў Радыё Свабода Яўген, адзін з каардынатараў ініцыятыўнай групы Караткевіч.

XS
SM
MD
LG