Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Народны мастак і народны прарэктар


Людамір Сьляндзінскі. Аўтапартрэт на фоне Вільні, 1956

Людамір Сьляндзінскі. Аўтапартрэт на фоне Вільні, 1956

Чытаю расейскамоўныя ўспаміны народнага мастака Беларусі Віктара Грамыкі. На пачатку 1950-х гадоў ён прыехаў, каб аформіць перавод з Маскоўскага мастацкага інстытуту ў Віленскі (была пастанова Мінкульту СССР). Прарэктар суха паведаміў, што давядзецца здаваць экзамэны па-літоўску. «Вы прапануеце за паўтара месяца вывучыць літоўскую мову так, каб апавядаць гісторыю мастацтва?», — запытаўся студэнт. «Я не сказаў, што Вы мусіце вывучыць літоўскую, як і не сказаў, што дзеля Вас дацэнт Пятрашкюс павінен вывучыць расейскую. Але вы мусіце адказваць па-літоўску, калі хочаце навучацца». «Не, я не хачу ў вас навучацца!» — абвясьціў студэнт. Ён стаўся народным мастаком, але я схіляю галаву перад народным віленскім прарэктарам.

Аксана Спрынчан

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG