Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рэгіну Бакуновіч пахаваюць на Паўночных могілках Менска


Рэгіна Бакуновіч

Рэгіна Бакуновіч

Разьвітаньне з жонкай пісьменьніка Валянціна Тараса і маці журналіста Віталя Тараса Рэгінай Бакуновіч пачнецца сёньня а 13 гадзіне ў рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага, 12 у Менску.

Пахаваюць Рэгіну Бакуновіч на Паўночных могілках Менска, дзе знаходзяцца магілы яе мужа і сына.

Рэгіне Бакуновіч было 84 гады, у 60-я гады яна была вядучай папулярнай праграмы «Алеся» на Беларускім тэлебачанні, якую ўлады закрылі пасьля скандалу з раскрытай КДБ БССР дысыдэцкай «групай Вакулоўскай».

XS
SM
MD
LG