Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Турэччыне ліквідуюць наступствы выбуху на нафтаправодзе


Турэцкія ўлады ліквідуюць наступствы магутнага выбуху, які адбыўся на нафтаправодзе на паўднёвым усходзе Турэччыны.

Выбух адбыўся ў памежнай правінцыі Шырнак на нафтаправодзе Кіркук-Юмурталык, па якім паступае нафта з Паўночнага Іраку ў Турэччыну. На месца выбуху прыбылі пажарныя і выратавальнікі, якім удалося лакалізаваць моцны пажар і прадухіліць выцяканьне нафты. Пакуль ніхто ня ўзяў адказнасьць за выбух. Міністар энэргетыкі і прыродных рэсурсаў Турэччыны лічыць, што гэта дывэрсія курдзкіх сэпаратыстаў.

Раней у турэцкай правінцыі Агры на мяжы з Іранам быў падарваны турэцка-іранскі газаправод. Турэцкія ўлады заявілі, што гэта зрабілі курдзкія сэпаратысты, якія перапынілі замірэньне з туркамі пасьля таго, як турэцкая авіяцыя бамбавала лягеры Рабочай партыі Курдыстану на поўначы Іраку.

XS
SM
MD
LG