Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка просіць у Захаду 1240 процітанкавых ракетных комплексаў Javelin


Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка папрасіў у краінаў Захаду і найперш ЗША 1240 процітанкавых ракетных комплексаў Javelin.

У інтэрвію выданьню The Wall Street Journal украінскі лідэр заявіў, што такую колькасьць ядзерных боегаловак Украіна аддала паводле ўмоваў Будапэшцкага мэмарандуму, падпісанага ў 1994 годзе.

Парашэнка лічыць, што будзе «справядліва», калі ЗША паставяць Украіне гэтае ўзбраеньне. «Нам неабходна ўсяго толькі 1240 ракет Javelin, і гэта абсалютна справядліва», — сказаў прэзыдэнт. Лічба 1240 мае для Ўкраіны сымбалічнае значэньне, лічыць Парашэнка, паколькі «Украіна добраахвотна адмовілася ад свайго ядзернага арсэналу, а ў абмен ЗША і Вялікабрытанія абяцалі гарантаваць наш сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць».

У 1994 годзе у Будапэшце Беларусь, Казахстан і Ўкраіна падпісалі мэмарандум, у адпаведнасьці зь якім у абмен за вывад ядзернай зброі Вялікая Брытанія, ЗША і Расея гарантавалі кожнай з гэтых краінаў тэрытарыяльную цэласнасьць.

XS
SM
MD
LG