Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На 6,4% з 1 жніўня павышаецца бюджэт пражытковага мінімуму


У Беларусі ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2015 году ў разьліку на месяц. Пастанова № 45 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 ліпеня 2015 году апублікаваная сёньня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Бюджэт пражытковага мінімуму з 1 жніўня па 30 кастрычніка ў разьліку на месяц складае 1 569 130 рублёў. Ён павялічыўся на 6,4% да нарматыву, які дзейнічае з 1 траўня па 31 ліпеня бягучага году (1 474 870 рублёў), пры росьце індэксу спажывецкіх цэнаў за гэты ж пэрыяд на 2,3%.

Пастановай Мінпрацы і сацыяльнай абароны ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групаў насельніцтва: працаздольнага насельніцтва — 1 719 890 рублёў; пэнсіянэраў — 1 193 160 рублёў; студэнтаў — 1 521 300 рублёў.

У сувязі са зьмяненьнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пэнсіі; надбаўкі, павышэньні да пэнсіяў і даплаты людзям ва ўзросьце 75 гадоў і старэйшым; некаторыя віды дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей, і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічваюцца з памеру БПМ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG