Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Афіцыйная прычына самагубства выкладчыцы з Гомеля — глыбокая дэпрэсія


Дом-інтэрнат № 106 на Савецкай вуліцы, дзе засілілася выкладчыца ўнівэрсытэту
Дом-інтэрнат № 106 на Савецкай вуліцы, дзе засілілася выкладчыца ўнівэрсытэту

Гомельскі гарадзкі аддзел Сьледчага камітэту завяршыў праверку па факце сьмерці выкладчыцы Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

14 красавіка 2015 года жанчыну знайшлі павешанай на лесьвічнай пляцоўцы сёмага паверху ўнівэрсытэцкага інтэрната. На гэтай жа пляцоўцы — кватэра, дзе яна пражывала.

Паводле інфармацыі афіцыйнага прадстаўніка УСК па Гомельскай вобласці Марыі Крываногавай, у ходзе праверкі ўстаноўлена, што прычынай самагубства стала глыбокая дэпрэсія:

«Па сьведчаньнях апытаных грамадзян, у апошнія месяцы перад трагедыяй жанчына скардзілася на прыгнечаны стан, раздражнёнасьць, бессань і стому ў сувязі зь недасыпаньнем. Да гэтага ў яе ўжо была спроба зьдзейсьніць суіцыд. Згодна з заключэньнем судова-мэдычнай экспэртызы, сьмерць наступіла ад мэханічнай асьфіксіі пры павешаньні. У пэрыяд, які папярэднічаў самагубству, у жанчыны дыягнастуецца дэпрэсіўнае расстройства».

Прадстаўнік УСК адзначыла, што дачыннасьць іншых асобаў да сьмерці жанчыны ня вызначана:

«Звальненьне, накладаньне дысцыплінарнага спагнаньня, высяленьне са службовага жыльля за якія-небудзь правіны ёй не пагражалі», — падкрэсьліла Марыя Крывашэева.

Дом, дзе жыла нябожчыца, быў пабудаваны для выкладчыкаў ГДУ і адпачатку лічыўся жылым домам, але ў 2014 годзе рашэньнем Эканамічнага суду па пазове гомельскага ўнівэрсытэту афіцыйна набыў статус інтэрната. І жыхары дома, выкладчыкі ўнівэрсытэту, якія спрабавалі прыватызаваць свае кватэры, у якіх пражылі па 20 і больш гадоў, страцілі гэтае права.

Нябожчыца была кандыдатам філялягічных навук, выкладала беларускую мову.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG