Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан афіцыйна пацьвердзіў інфармацыю аб сьмерці лідэра талібаў Мулы Амара


Амар не жыве зь 2013 году, паведаміла аўганскай службе Радыё Свабода крыніца ў Радзе нацыянальнай бясьпекі краіны.

Чыноўнік, які папрасіў не называць яго імя, падрабязнасьцяў адносна гібелі Мулы Амара не прывёў.

Аўганскі тэлеканал One TV са спасылкай на ўрадавыя крыніцы перадаў, што пра сьмерць лідэра талібаў аўганскім уладам паведаміў Пакістан. Паводле гэтых дадзеных, Мула Амар быў забіты.

Зафар Хашымі
Зафар Хашымі

Раней ужо неаднойчы паступалі зьвесткі пра сьмерць Мулы Амара, але ўпершыню іх пацьвярджаюць аўганскія афіцыйныя асобы.

Самі радыкальныя ісламісты гэтую інфармацыю пэрыядычна абвяргаюць.

Аднак групоўка «Тыдала Махаз», якая адкалоліся ад талібаў і не падтрымлівае ідэю перамоў аб міры з аўганскім урадам, абвясьціла на мінулым тыдні, што Мула Амар мёртвы, а яму на зьмену прыйшоў ягоны намесьнік Мула Ахтар Махамад Мансур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG