Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гарадзенскім ліцэі адбыўся паказальны арышт аднаго з выпускнікоў


У Гарадзенскім прафэсійным будаўнічым ліцэі № 1 у прысутнасьці пэдагагічнага калектыву і навучэнцаў быў арыштаваны хлопец 1997 году нараджэньня, які нядаўна скончыў гэтую навучальную ўстанову.

У дачыненьні да яго Гарадзенскім міжраённым аддзелам Сьледчага камітэту заведзеная крымінальная справа і прад’яўлена абвінавачаньне ў незаконным набыцьці і захоўваньні асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва (паводле ч.1 арт.328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь). У дачыненьні да абвінавачанага абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

«У яго прысутнасьці інфармацыя пра зьдзейсьненае злачынства была даведзеная да ведама тых, хто сабраўся ў актавай залі — навучэнцаў ліцэя і пэдагогаў. Пасьля гэтага намесьнік пракурора Гародні малодшы саветнік юстыцыі Дзьмітры Антановіч санкцыянаваў пастанову сьледчага Гарадзенскага міжраённага аддзелу Сьледчага камітэту лейтэнанта юстыцыі Рамана Кулеша аб заключэньні абвінавачанага пад варту», — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы СК.

Гэта другі факт публічнага арышту навучэнца ў ліцэі. На думку праваахоўнікаў, дзякуючы гэтаму пераважная большасьць навучэнцаў наглядна ўяўляе сабе, што іх чакае за незаконны абарот наркатычных сродкаў, і робіць належныя высновы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG