Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рада бясьпекі ААН будзе галасаваць за рэзалюцыю аб трыбунале па MH17


У сераду, 29 ліпеня, Рада бясьпекі ААН правядзе галасаваньне за рэзалюцыю аб стварэньні міжнароднага трыбуналу для расьсьледаваньня авіякатастрофы «Боінга-777» у Данбасе.

Чакаецца, што галасаваньне па праекце рэзалюцыі адбудзецца ў другой палове дня.

На разгляд Рады вынясуць дакумэнт, прапанаваны дэлегацыяй Малайзіі, які кваліфікуе тое, што адбылося як «пагрозу міжнароднаму міру і бясьпецы» і прадугледжвае стварэньне міжнароднага трыбуналу.

Аўстралія, Бэльгія, Малайзія, Нідэрлянды і Ўкраіна зьвярнуліся ў Раду бясьпекі ААН з просьбай стварыць міжнародны крымінальны трыбунал для прыцягненьня да адказнасьці вінаватых у катастрофе пасажырскага самалёта рэйсу МН17 ў небе над Данбасам год таму. Але катэгарычна супраць гэтага выступае Расея, якая пагражае накласьці вета ў часе галасаваньня.

Авіяляйнэр «Боінг-777» авіякампаніі «Малазійскі авіялініі» рэйсу MH17 з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур быў зьбіты ў небе над часткай усходу Ўкраіны, захопленай падтрымоўванымі Расеяй сэпаратыстамі, 17 ліпеня 2014 году. Загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся на борце.

Украіна і Захад падазраюць, што самалёт збілі баевікі або расейскія вайскоўцы на Данбасе з комплекса «Бук». Расея гэта адмаўляе і абвінавачвае Кіеў у катастрофе.

XS
SM
MD
LG