Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 2000 уцекачоў штурмавалі тунэль пад Ла-Маншам


Каля дзьвюх тысяч мігрантаў у ноч на аўторак паспрабавалі нелегальна прабрацца ў Вялікую Брытанію па тунэлі пад пралівам Ла-Манш з боку францускага порта Кале.

Прадстаўнік апэратара тунэлю, кампаніі Eurotunnel, заявіў ВВС, што падобнае адбываецца амаль штоноч, аднак апошні выпадак стаў найбуйнейшай за апошнія паўтара месяца спробай мігрантаў прарвацца ў Брытанію.


«Мы вымушаныя былі прыцягнуць ўсю нашу ахову — а гэта амаль 200 чалавек — і паліцыю», — сказаў прадстаўнік Eurotunnel. У выніку былі параненыя некалькі чалавек, дадаў ён.


З пачатку лета пры спробах прабрацца з Кале праз Эўратунэль у Брытанію загінула ўжо восем мігрантаў.

Паводле афіцыйных дадзеных, на пачатак ліпеня ў Кале ў чаканьні магчымасьці патрапіць у Брытанію знаходзіліся каля 3000 уцекачоў, у асноўным з афрыканскіх краінаў і Аўганістану.

XS
SM
MD
LG